Юрась КарэтнікаўЮрась Карэтнікаў - малады беларускі палітык новай генерацыі.
Нарадзіўся 23 траўня 1981 года ў Менску, дзе ад нараджэньня жыве ў мікрараёне“ Паўднёвы захад”. 
Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе №155. Паралельна ў 1995 годзе скончыў Мінскую харэаграфічную школу №1. Прафесійна займаўся спортам (дзюдо). Пераможца міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў.
У 2003 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Універсітэт імя М. Танка, атрымаўшы кваліфікацыю выкладчыка сусьветнай і айчыннай культуры. Па заканчэньню ўніверсітэта, па размеркаваньню, працаваў ў Менскай школе-інтэрнаце №8 (для сацыяльных сірот), звольнены ў 2004 годзе за прыналежнасьць да Правага Альянса, а таксама пазбаўлены магчымасьці ўладкаваньня на працу па спецыяльнасьці ў іншым месцы. Атрымоўвае другую вышэйшую адукацыю ў Еўрапейскім Універсітэце, па спецыяльнасьці мэнэджмэнт арганізацый.
У вольны час, у якасьці валянтэра дапамагае распаўсюду моладзевых картак EURO<26, дзякуючы якім сотні маладых беларусаў змаглі наведаць Еўропу, скарыстаўшыся істотнымі зьніжкамі на тавары і паслугі.
Працуе адказным па грамадскім сувязям у ІП Макаеў.
У моладзевай грамадска-палітычнай дзейнасьці з восені 1995 г., калі першым у мікрараёне “Паўднёвы захад” стварыў патрыятычнае аб’яднаньне моладзі.
У сярэдзіне 90 - х арганізоўвае вучнёўскія пратэсты супраць новай, антынацыянальнай палітыкі прэзідэнта, за што неаднаразова арыштоўваецца ворганамі МУС.
1995 - 1998 гадах.- актыўна працуе ў моладзевых патрыятычных арганізацыях.
1998 – 2003 гадах. – у шэрагах Беларускай Партыі Свабоды (БПС), пасьпяхова займаецца партыйным будаўніцтвам, павялічыўшы колькасьць сябраў у некалькі разоў, сябра кіруючага воргану Партыі - Цэнтральнай Рады.
На пачатку 2004 года – на базе БПС і іншых моладзевых ініцыятываў засноўвае агульнабеларускае грамадскае нацыянальна-дымакратычнае аб’яднаньне “Правы альянс” www.rightall.org, www.aljans.org і абіраецца яго старшынёй.
У восень 2004 года – арганізоўвае працу шэрагу перадвыбарчых штабоў апазіцыйных кандыдатаў на выбарах у Палату Прадстаўнікоў, а таксама назіраньне падчас выбараў.
Травень 2005 года – абраны дэлегатам на Кангрэс дэмакратычных сілаў ад Маскоўскага раёну г.Менску.
Восень 2006 года - ад імя Правага Альянса падпісвае пагадненьне аб партнёрстве з Вінцуком Вячоркай - лідэрам БНФ, буйнейшай нацыянальна-дэмакратычнай партыі.
Ад пачатку ў камандзе Аляксандра Мілінкевіча.
Падчас прэзідэнскай кампаніі 2006 года, акрамя інфармацыйнай працы, актывісты Правага Альянсу з’яўляліся службай бясьпекі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча і яго выбарчага штабу. Напярэдадні выбараў прэзідэнта, у сакавіку 2006 года - Юры Карэтнікаў арыштоўваецца супрацоўнікамі КДБ і ізалюецца на 7 сутак у ІВС (Акрэсьціна).
Узімку 2006 – 2007 г., у якасьці кандыдата, удзельнічае ў выбарах у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў (праўдзінская выбарчая акруга), праводзіць адну з самых яскравых выбарчых кампаній у сталіцы Беларусі.
Пасьля  выбараў, сумесна з актыўнымі грамадзянамі Паўднёвага захада Менска, засноўвае рэгіянальную ініцыятыву «Паўднёвы захад” - www.pz-miensk.org
Стажыраваўся і вывучаў досьвед мясцовага самакіраваньня Швэцыі (Стакгольм),   Украіны  (Вініца, Жмэрынка), Летувы (Друскенінкай), Польшчы (Вроцлаў, Волаў).
З красавіка па  ліпень 2007 года - ў Празе, вывучае дзяржаўнае кіраваньне, а таксама стажыруецца ў Сэнаце Чэскай Рэспублікі па праграме Паўла Тыгрыда.
Зараз з’яўляецца адзіным кандыдатам у Парламент ад кааліцыі Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №100 г. Мінска.
Захапленьні: спорт, гісторыя, музыка, турызм.

Кантакты: +375 29 7717340; karetnikau@gmail.com; Skype - YURASKARETA