Іншыя навіны Правага Альянсу.

Трагедыя Дражна.

Быў Вялікдзень, было 4 гадзіны раніцы, калі вакол вёскі, у якой быў паліцэйскі гарнізон, пачалася страляніна. Партызаны другі раз пачалі свой бяздарны наступ. Кіраваў імі 21-гадовы юнак зь Ленінграду, лейтэнант Сяргей Іваноў. За два кілямэтры ў лесе пачалі страляць партызанскія гарматы, снарады не даляталі 200-300 мэтраў да вёскі. Частка паліцэйскіх жыла ў хатах, яны зьбегліся ва ўмацаваны раён, які быў створаны вакол мясцовай школы. Там разьмяшчалася сем дзотаў, і, такім чынам, яны ўжо былі гатовыя сустрэць партызан. Каля гадзіны партызаны штурмавалі паліцэйскія дзоты і ўбачылі, што ўзяць іх немагчыма. Тады партызаны разьвярнуліся і спалілі 37 хат і забілі 25 мірных жыхароў. Прычым, гэта пераважна былі маладыя або зусім старыя людзі. У кнізе сьведкі гавораць, як гэта адбывалася – як кідалі ў агонь разам зь дзецьмі, як стралялі, як рэзалі”.Адзін з тых, хто выжыў падчас спаленьня вёскі Мікалай Пятроўскі пасьля вайны перабраўся жыць у Менск, дзе да пэнсіі прапрацаваў электрыкам на дзяржпрадпрыемстве. Сёньня вэтэрану 79 гадоў. 
Стрэлы абудзілі нас каля чатырох ранку 14 красавіка 1943 г.  
Мама крычала: “Дзеткі, гарым!” Голымі выскачылі на двор, глядзім: усе хаты гараць, страляніна, крыкі...  
Мы пабеглі ратавацца на гарод, а мама вярнулася ў дом, хацела нешта вынесьці. Саламяная страха хаты да таго часу ўжо палыхала. Я ляжаў, ня рухаўся, доўга не вярталася мама. Павярнуўся, а яе чалавек дзесяць, нават жанчыны, колюць штыкамі, крычаць: “Атрымай, сволач фашысцкая!” Бачыў, як ёй перарэзалі горла. Каця, сястра мая, выскачыла, прасіла: “Не страляйце!”, дастала камсамольскі білет. Да вайны яна была піянэрважатай, перакананай камуністкай. Білет і партыйнае пасьведчаньне бацькі падчас вайны зашыла ў паліто і насіла з сабою. Але высокі партызан, у скураных чаравіках, абмундзіраваньні пачаў цэліцца ў Кацю. Я закрычаў: “Дзядзечка, не забівайце маю сястру!” Але раздаўся стрэл. Паліто сястры ў тую ж хвіліну набрыняла крывёю. Яна памерла на маіх руках. Я назаўжды запомніў твар забойцы.  
Памятаю, як я адпаўзаў. Гляджу, суседку Тэклю Субцельную разам з дачкой-немаўлём тры партызаны кінулі жывымі ў агонь. Сваю малую цётка Тэкля трымала на руках. Далей, ля дзьвярэй палаючай хаты, ляжала старая Грынявічыха, абгарэлая, у крыві...

Гародамі мы з братамі дапаўзьлі да дзядзькі. Дом яго спалілі, а ён цудам выжыў. Выкапалі зямлянку, у ёй і жылі.  
Пазьней мы даведаліся, што ні аднаго паліцая партызаны не застрэлілі. Дамы, што знаходзіліся за іх умацаваньнямі, таксама ацалелі. У вёску прыехалі гітлераўцы, аказалі ахвярам мэдычную дапамогу, некага адвезьлі ў шпіталь, у Старыя Дарогі. У 1944 г. ужо паліцаі пачалі зьдзекавацца, адправілі мяне і яшчэ некалькіх падлеткаў на працы ў канцлягер гораду Уніген, пад Штутгарт. Нас вызвалілі амэрыканскія ваенныя.  

Пасьля вайны я даведаўся, што непасрэдна палілі і забівалі дражненцаў партызаны з атраду імя Кутузава, якім камандаваў Ізраіль Лапідус. Іншыя атрады з брыгады Іванова “кутузаўцаў” прыкрывалі. Я знайшоў Лапідуса, калі мне было 18 гадоў. Ён жыў у Менску, у раёне Камароўкі, працаваў у абкаме партыі. Лапідус спусьціў на мяне сабак... Ведаю, што гэты чалавек пражыў нядрэннае жыцьцё, так і памёр героем.  

На дражненскіх могілках пахаваныя забітыя 14 красавіка 1943 г. жыхары. Некаторыя сем’і тым фатальным ранкам партызаны зьнішчылі поўнасьцю. Ставіць помнікі на іх магілках не было каму. Многія пахаваньні амаль зраўняліся зь зямлёю і хутка зусім зьнікнуць.  
Але ніхто не забыты- нішто не забыта. Сёньня, дзеля памяці бязьвінна закатаваных жыхароў Дражна, мы павінны ўзгадаць іх імёны і годна ўшанаваць палеглых.

Вечная памяць!

“Памежнікі БНР”

25 сакавіка 1918 года ў 3-й Устаўной грамаце Рады БНР Беларусь была абвешчана вольнай і незалежнай дзяржавай са сваімі дзяржаўнымі межамі. Але з 1918 г. па 1945 г. Беларуская Рэспубліка страціла каля 30% сваёй дзяржаўнай тэрыторыі на карысьць суседніх дзяржаў. Пры тым, што межы БНР афіцыйна прызналі Ўкраіна, Турэччына, Фінляндыя, Аўстрыя, Чэхаславаччына, Эстонія, Арменія, Грузія, а таксама Летува, Латвія і Польшча.

Праз 90 год на межах БНР (сучасныя тэрыторыі  Расеі, Латвіі, Летувы, Польшчы) з’явіліся дзяржаўныя памежныя слупы, бела-чырвона-белага колеру з гербам “Пагоня”. Такім чынам сябры Правага Альянсу разам з мясцовымі беларусамі адзначылі сьвята беларускай дзяржаўнасьці.

22.03.2008

Актывісты “Правага Альянсу” зь іншымі патрыётамі Айчыны правялі мерапрыемства па ўшанаваньню памяці  бязьвінна закатавыных жыхароў вёскі Хатынь і іншых беларускіх вёсак зьнішчаных разам з насельніцтвам акупантамі. Да помніку былі ўскладзеныя вянок і кветкі, запаленыя свечкі. Праваслаўны сьвятар Лявон Акаловіч адслужыў службу па палеглых.

А 18 гадзіне, у Менску, на пачатку вуліцы Каліноўскага, пад сьцягам Правага Альянсу адбылася другая акцыя па ўшанаваньню памяці нацыянальнага героя Беларусі, кіраўніка вызваленчага паўстаньня Кастуся Каліноўскага, які ў гэты дзень,  144 гады таму, на віленскім пляцы быў пакараны расейскім урадам сьмерцю. З гэтай нагоды па ўсёй вуліцы былі вывешаны папяровыя шыльды з датамі жыцьця Каліноўскага і клічам: “Слава герою!”, а таксама жыхарам раздадзеныя некалькі дзесяткаў дыскаў з запісам фільму пра змаганьне беларусаў за незалежнасьць  “Беларускі рэзістанс”, сьвятар справіў службу памяці героя.

Слава героям!

ХатыньМенск, вул. Каліноўскага

Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара ad nutum Sanctae Sedis для грэка-каталікоў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2008 года ++++